28 снежня 2024, Субота, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч даканаў МВФ

29

Кіраўнік Нацбанка Беларусі доўга даказваў МВФ, што шэфства над калгасамі – гэта «нармальная практыка».

Дыскусія паміж старшынём праўлення Нацыянальнага банка Беларусі і прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду пра роль дапаможнай гаспадаркі ва ўстойлівасці фінансавай сістэмы скончылася пераканаўчай перамогай Пятра Пракаповіча, піша газета «Салідарнасць».

Падчас аднаго з першых візітаў місіі МВФ у Беларусь падчас перамоваў гаворка зайшла пра аграрныя дасягненні Нацбанка. Тобок пра яго падшэфныя сельгаспрадпрыемствы.

Апавядаюць, быццам бы пачалося ўсё з таго, што сам Пётр Пракаповіч ненавязліва пацікавіўся: ці ёсць у Міжнароднага валютнага фонда дапаможная гаспадарка? Эмвээфаўцы гэтага пытання папросту не зразумелі. Тады Пракаповіч з гонарам распавёў «місіянерам, якія адарваліся ад зямлі і жыцця», што паводле рашэння вярхоўнай улады за Нацбанкам замацаваны дзесятак сельгаспрадпрыемстваў, што спецыялізуюцца, галоўным чынам, на вытворчасці мяса і малака.

Аднак сама гутарка пра сельгаспрадпрыемствы дакладна была і кінула чальцоў місіі, якія дагэтуль крыху інакш уяўлялі сабе функцыі Нацбанка, у культурны шок. У гэты момант «стэнд-бай» сказаў бы Беларусі «бай-бай», калі б палітычнае рашэнне аб пачатку праграмы да таго моманту не было ўжо прынятае. Але ў сваёй рэкамендацыі місія не прамінула ўключыць настойлівае пажаданне Нацбанку без асаблівай затрымкі пазбавіцца ад непрофільных актываў.

Аднак Пракаповіч не здаўся. Ён нястомна даказваў Міжнароднаму валютнаму фонду, што шэфства над калгасамі – гэта нармаьная практыка для Нацыянальнага банка.

Доўга працягвалася гэтая спрэчка. І вось, у выніку МВФ вырашыў, што, чым бы дзіцё не цешылася, абы эмісіяй у асабліва буйных памерах не займалася.

Як паведаміў днямі Пётр Пракаповіч, у Нацбанка атрымалася дамовіцца з фондам, што вышэйзгаданыя сельгаспрадпрыемствы будуць прададзеныя праз два-чатыры гады. Маўляў, патрэбны час, каб давесці іх да розуму і зрабіць прывабнымі для інвестараў.

«Праз два-чатыры гады» у нашай сітуацыі – гэта раўназначна «ніколі». За гэты час можа здарыцца столькі ўсяго рознага (уключаючы згортванне супрацоўніцтва Беларусі і МВФ), што пра абавязальніцтвы прадаць нацбанкаўскія сельгаспрадпрыемствы ў 2014 годзе, хутчэй за ўсё, ніхто ўжо не ўзгадае.

Так што, Пётр Пракаповіч без малачка з падшэфнага калгасу ў бліжэйшай будучыні не застанецца. І, дарэчы, ці не час паставіць перад ім больш амбітную задачу? Калі ўжо МВФ працуе ў Беларусі, чаму б яму не ўзяць на баланс хаця б парачку адсталых калгасаў? Несумненна Пракаповіч з уласцівым яму дарам пераканання цалкам здольны давесці чарговай місіі, што Фонду ад гэтага будзе толькі лепш…

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках