15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заведзеная крымінальная справа супраць экс-гендырэктара фірмы «Беліта»

55

Кіраўніцтва найбуйнейшага беларускага вытворцы касметыкі апынулася пад следствам.

Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах, пракуратурай Маскоўскага раёна Менска па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі раённага ўпраўлення ўнутраных справаў узбуджаная справа па ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да былога генеральнага дырэктара і экс-галоўнага бухгалтара ТАА «СП «Беліта».

Гэтыя людзі падазраюцца ў тым, што ў 2008 годзе незаконна пералічылі 250 мільёнаў рублёў на разліковы рахунак іншай юрыдычнай асобы.

Расследаванне будзе весці УУС Маскоўскага раёна Менска. Пра меру стрымання для падследных пакуль не паведамляецца.

«Беліта» - сумеснае беларуска-італьянскае прадпрыемства. Найбуйнейшы вытворца касметыкі ў Беларусі. Працуе з 1989 года.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках