15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бернд Штанге: Зборная Беларусі павінна выйсці ў фінал чэмпіянату Еўропы

9

Галоўны трэнер беларускай зборнай па футболе распавёў пра задачы на чэмпіянаце Еўропы-2012.

Перад беларускай футбольнай зборнай стаіць задача выйсці ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2012, заявілі галоўны трэнер каманды Бернд Штанге і старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас 4 лютага на паседжанні выканкама БФФ, паведамляе БелаПАН.

«Задача-мінімум - заняць другое месца і выйсці ў плэй-оф, - сказаў Штанге, - і гэта не залежыць ад супернікаў, якія нам патрапяць: Гішпанія, Англія ці Галандыя. Пасля двух гадоў пробаў і тэстаў каманда гатовая і абавязана даказаць, што можа выканаць пастаўленую задачу. Мы настроены аптымістычна. Нам ужо не трэба эксперыментаваць».

У Штанге, па яго словах, ёсць два планы падрыхтоўкі: «аб'ёмны з усімі дэталямі» і працоўны. «Гэта праекты. Канчатковы выгляд планы набудуць пасля лёсавання груп, якое адбудзецца ўжо 7 лютага», - адзначыў нямецкі спецыяліст.

Падрыхтаваны спіс з 62 гульцоў - кандыдатаў у нацыянальную і маладзёжную зборныя. На 20 красавіка для іх запланаваны «адзіны дзень тэстаў».

Асістэнт Штанге з ліку беларускіх трэнераў пакуль не вызначаны. Трэнерамі-аналітыкамі зборнай зацверджаны Аляксей Вяргеенка, Вадзім Скрыпчанка і Юры Шуканаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках