15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютная выручка прадпрыемстваў ўпала ніжэй за ўзровень 2007 года

6

У 2009 годзе адбылося значнае зніжэнне валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў.

Настолькі значнае, што памер валютных паступленняў нават не дасягнуў ўзроўню 2007 года. Валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў летась упала ўпершыню за апошнія пяць гадоў, адзначае «БДГ».

Да 2009 года памер валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў увесь час павялічваўся. У 2005 годзе - на 27,6%, у 2006 годзе - таксама на 27%, у 2007 годзе - рост валютнай выручкі прыйшоўся на ўсе тыя ж 27%.

У 2008 годзе валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў павялічылася на рэкордную за апошнія пяць гадоў велічыню - на 37,6%. Памер валютнай выручкі беларускіх суб'ектаў гаспадарання дасягнуў гістарычнага максімуму - 37,86 млрд даляраў.

У пазамінулым годзе валютная выручка расла па ўсіх напрамках. Выручка з краін СНД вырасла на 17,6%, з Расеі - на 14,9%, з краін па-за СНД - на 52,7%! Пры гэтым валютныя паступленні ад экспарту тавараў у 2008 годзе павялічыліся на 38,9%, ад экспарту паслуг - на 25,5%.

На фоне 2008-га, як і ў цэлым на фоне пяцігодкі, «валютныя» вынікі 2009 года сталіся сумнымі. Летась беларускія прадпрыемствы атрымалі ўсяго 25,9 млрд валютнай выручкі (скараціўшыся амаль на 12 млрд па параўнанні з 2008 годам).

Пры гэтым валютныя паступленні ад экспарту тавараў знізіліся на 33,5% (да 22,3 млрд даляраў), ад экспарту паслуг - на 11,3% (да 3,3 млрд даляраў). У параўнанні з пазамінулым годам валютная выручка з краін СНД скарацілася ў 2009-м годзе на 34,2%, у тым ліку з Расеі - на 32,9%, з краін па-за СНД - на 29,8%.

Аналізуючы статыстычныя дадзеныя за апошнія пяць гадоў, прыходзіцца канстатаваць, што ў 2009 годзе валютныя паступленні беларускіх прадпрыемстваў апынуліся ніжэйшымі за 2007 год. Тры гады таму айчынныя суб'екты гаспадарання атрымалі 27,6 млрд даляраў, у мінулым - на 1,7 млрд менш.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках