15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначыліся супернікі беларусаў у кваліфікацыі Еўра-2012

4

7 лютага ў Варшаве адбылася жараб'ёўка адборачных групаў футбольнага чэмпіянату Еўропы 2012 года.

Футбалісты зборнай Беларусі патрапілі ў групу D разам з камандамі Францыі, Албаніі, Румыніі, Люксембурга і Босніі і Герцагавіны. Адзначым, што раней падапечныя Бернда Штанге ніколі не сустракаліся з французамі і баснійцамі, а астатнія супернікі ім ужо знаёмыя па кваліфікацыйных турнірах розных гадоў, паведамляе БелТА.

Склады астатніх групаў: А - Германія, Турцыя, Аўстрыя, Бельгія, Казахстан, Азербайджан; У - Расея, Славакія, Ірландыя, Македонія, Арменія, Андора; З - Італія, Сербія, Паўночная Ірландыя, Славенія, Эстонія, Фарэрскія астравы; Е - Галандыя, Швецыя, Фінляндыя, Венгрыя, Малдова, Сан-Марына; F - Харватыя, Грэцыя, Ізраіль, Латвія, Грузія, Мальта; G - Англія, Швейцарыя, Балгарыя, Уэльс, Чарнагорыя; Н - Партугалія, Данія, Нарвегія, Кіпр, Ісландыя; I - Гішпанія, Чэхія, Шатландыя, Літва, Ліхтэнштэйн.

Адборачныя гульні пройдуць з верасня 2010 года па лістапад 2011-га (па суботах і аўторках). Дзевяць пераможцаў групаў і адна лепшая з другіх камандаў выйдуць напрост ў фінальны турнір, яшчэ чатыры пуцёўкі разыграюць у стыкавых сустрэчах астатніх восем зборных, якія зоймуць другія месцы. Яшчэ два фіналісты - арганізатары Польшча і Украіна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках