14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы адклікаў амбасадара з Менска

18

Амбасадар Польшчы Генрык Літвін адкліканы ў сувязі з захопам міліцыяй Польскага дома ў Івянце.

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Пётр Пашкоўскі заявіў «Радыё Свабода», што адкліканне амбасадара на кансультацыі – гэта палітычны сігнал, што польская дыпламатыя негатыўна ацэньвае дзеянні, распачатыя беларускімі ўладамі ў дачыненні да палякаў у Беларусі.

Тым часам амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выклікаў у Міністэрства замежных справаў Польшчы, дзе віцэ-міністр Анджэй Крэмер выказаў яму сур'ёзную занепакоенасць дзеяннямі беларускіх праваахоўных органаў. «Такія рэпрэсіўныя дзеянні для нас не прымальныя», - заявіў віцэ-міністр.

Сітуацыю вакол Польскага дома ў Івянцы пракаментаваў у перадачы «Пасля 20.00» тэлеканала TVP Info міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Сярод іншага ён заявіў: «Захаванне правоў меншасцяў – гэтая важная ўмова збліжэння з Еўразвязам. Але выбар тут за Беларуссю. Ёй ніхто не забароніць, калі яна хоча самаізалявацца». Па словах Сікорскага, ён рыхтуецца да «мужчынскай размовы з МЗС Беларусі».

Нагадаем, што ўчора ў Івянцы (Менская вобласць) у Польскі дом, які належыць непрызнанаму ўладамі Звязу палякаў Беларусі, з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і судовыя выканаўцы. Судовыя выканаўцы прыступілі да вопісу маёмасці. Сам будынак быў абкружаны міліцыянтамі. Актывістаў непрызнанага Звяза палякаў міліцыянты з будынка выпіхнулі. Пасля гэтага яны правялі туды нейкага Станіслава Бурачэўскага, які кіруе мясцовым аддзяленнем альтэрнатыўнага (лаяльнага ўладам) Саюза палякаў.

Нагадаем, што папярэдні канфлікт вакол Польскага дома ў Івянцы адбыўся ў канцы студзеня. Тады ўлады спрабавалі зладзіць там з'езд, каб зняць кіраўніка мясцовага аддзялення непрызнанага ЗПБ Тэрэзу Собаль. Дзесяткі актывістаў арганізацыі, якія накіроўваліся ў Івянец, былі затрыманыя.

Звяз палякаў быў расколаты ў 2005 годзе. Частка яго, лаяльная ўладам, з'яўляецца афіцыйна прызнанай. Актывісты непрызнанага ЗПБ на чале з Анжалікай Борыс церпяць пераслед з боку ўладаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках