15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прыгразілі Ірану хуткімі санкцыямі

1

Міністр абароны ЗША Роберт Гейтс лічыць, што санкцыі супраць Ірана будуць ужытыя ў «бліжэйшыя тыдні, а не месяцы».

Адпаведную заяву зрабіў афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джоф Морэл.

Паводле яго словаў, Гейтс мяркуе, што рэзалюцыя ААН будзе служыць юрыдычнай падставай для самастойнага ўжывання санкцый асобнымі краінамі супраць Ірана з мэтай прымусіць афіцыйны Тэгеран адмовіцца ад ядзернай праграмы, перадае Associated Press.

Раней кіраўнік Пентагона таксама заявіў, што іранская ядзерная праграма можа пацягнуць за сабой гонку ўзбраенняў на Блізкім Усходзе.

Напярэдадні кіраўнік Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана Алі Акбар Салеха пацвердзіў пачатак правядзення Тэгеранам прац па ўзбагачэнні наяўнага ў яго урана да ўзроўню 20% на каскадзе цэнтрыфуг у Натанзе.

Нагадаем, летась МАГАТЭ прапанавала Ірану пастаўляць нізкаўзбагачаны уран ў Расею і даўзбагачаць яго да стану, неабходнага для даследчага рэактара, а ядзернае паліва для паставак у Іран вырабляць у Францыі. Адназначных каментарыяў на гэтую прапанову па вырашэнні ядзернай праблемы з Тэгерана дагэтуль не паступала.

ЗША і шэраг іншых краін Захаду абвінавачваюць Іран у распрацоўцы ядзернай зброі пад прыкрыццём праграмы мірнага атама. Рада Бяспекі ААН прыняла некалькі рэзалюцый і наклала на Іран санкцыі, патрабуючы ад яго адмовіцца ад ўзбагачэння урана. Тэгеран усе абвінавачванні абвяргае, заяўляючы, што яго ядзерная праграма скіравана выключна на задавальненне патрэбаў краіны ў электраэнергіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках