15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явілася расцяжка «Свабоду Аўтуховічу і Асіпенку» (Фота)

1

10 сакавіка рух «Маладая Беларусь» правёў акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам.

На мосце над Партызанскім праспектам (каля ўнівермага «Беларусь» у Менску) каля 8 гадзінаў раніцы з'явілася 10-метровая расцяжка «Свабоду Аўтуховічу і Асіпенку». Як адзначае «Белорусский партизан», расцяжка правісела над ажыўленай дарогай мінімум да 9 раніцы. Сваю акцыю апазіцыянеры прысвяцілі судоваму працэсу па справе палітвязняў, які распачаўся 10 сакавіка ў Менску.

Нагадаем, што 8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў, якія заўсёды актыўна адстойваюць свае правы, Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. Затрыманым было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня 2009 года ў дачыненні Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на жыццё вышэйшых службовых асобаў вобласці. Пазней Юры Лявонаў быў вызвалены, з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні.

Судовы працэс над палітвязнямі распачаўся сёння раніцай у Вярхоўным судзе Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках