28 снежня 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда толькі Менска - 4 мільярда даляраў

3

Такія дадзеныя прывёў на XI Асамблеі дзелавых колаў Беларусі выканаўца абавязкаў старшыні Менскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Паводле яго словаў у мінулым годзе беларуская сталіца экспартавала прадукцыю на 3,7 млрд даляраў, а імпартавала на 7,7 млрд даляраў. Непакой такім значным адмоўным сальда сталічнага гандлёвага балансу выявіўся ў нараканні з нагоды Нацыянальнай платформы бізнэсу-2010, перадае «Ежедневник».

«Прапанаваны варыянт Нацыянальнай платформы бізнэсу-2010 не ў поўнай меры адлюстроўвае аспекты, якія рэгулююць знешнеэканамічную дзейнасць» -- заявіў Ладуцька.

У той жа час ён адзначыў, што значную ролю ў развіцці Менска будзе граць збалансаванае спалучэнне буйнога, сярэдняга і малога бізнэсу. Менавіта прыватны бізнэс, па словах в.а. мэра, дынамічна развіваючыся, дазваляе нават у крызіс ствараць новыя працоўныя месцы і дадаваць новыя паступленні ў бюджэт.

Кажучы пра структуру менскага прыватнага бізнэсу, Ладуцька адзначыў, што зараз у Менску зарэгістраваныя 81 тыс суб'ектаў прадпрымальніцтва: 31 тыс юрасобаў і 50 тыс індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры гэтым на ІП прыходзіцца ўсяго 7% ад усіх падатковых плацяжоў, якія паступаюць ад камерсантаў у гарадскую казну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках