14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выграблі з Літвы ўвесь аўтахлам

29

Чэргі з жадаючых выехаць на віленскі аўтарынак на мяжы выраслі, стаяць прыходзіцца па некалькіх гадзінаў.

Пасля таго як пытанне з пошлінамі Мытнага саюза на ўвоз патрыманых аўто фізасобамі вырашылася не на карысць беларусаў, нашыя суайчыннікі вырашылі тэрмінова замяніць старую ці купіць новую машыну да 1 ліпеня 2010 года, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Кошты на аўтарынку «Малінаўка» паступова папаўзлі ўверх. «Опель Корса» 95 года да 1 студзеня можна было набыць за 2200 - 2400 даляраў. Цяпер такую ж малалітражку прапаноўваюць ужо за 2800 - 3000 у.а. «Міцубішы Кольт» 1998 года, якая раней каштавала 3200, цяпер прадаецца за 3800 - 4000 у.а. Пры гэтым ажыўленага гандлю няма, а абвестак пра продаж з кожным днём становіцца ўсё больш.

- Прапанова ёсць, але ніхто не купляе - усе прыглядаюцца, - уздыхаюць прадаўцы.

А ўсё таму, што напалоханыя новымі ўмовамі размытнёўкі беларусы вырашылі пайсці іншым шляхам і нагледзець сабе машыны ў суседняй Літве. У выніку чэргі з жадаючых выехаць на дзянёк на віленскі аўтарынак на мяжы выраслі, стаяць прыходзіцца па некалькіх гадзінаў.

- За месяц беларусы выграблі ўвесь рынак танных патрыманых аўтамабіляў Літвы! - распавядае літоўскі аўтадылер Ёнас. - Раней за паўтары тысячы еўра можна было набыць машыну. Цяпер кошты на патрыманыя малалітражкі стартуюць ад 3 - 4 тысячаў еўра.

На літоўскіх сайтах забаўная арыфметыка: машыну ад 10 гадоў можна набыць за 850 - 1000 еўра. Такая ж, але на год маладзей - удвая, а то і ў два з паловай разы даражэй!

- Зараз мяжу паміж Літвой і Беларуссю хутчэй прайсці на толькі што набытым аўтамабілі, - распавядае Іна, якая ў мінулыя выходныя стала ўладальніцай патрыманага джыпа з Літвы. - Мы ехалі са знаёмым, ён на сваёй машыне, а я на новай. У выніку чарга на зялёны калідор была такая, што я паспела на чырвоным аформіць усе дакументы на свой новы аўтамабіль і яшчэ чакала 40 хвілінаў, пакуль мяжу пройдзе мой сябра.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках