28 снежня 2024, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неплацельшчыкам за «камуналку» блакуюць унітазы

32

Беларускія камунальнікі шукаюць новыя дасканалыя метады барацьбы з неплацельшчыкамі. Гэтым разам ім збіраюцца перакрыць сістэму каналізацыі.

У ДА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» разглядаюць магчымасць набыцця ва Украіне спецыяльнай прылады, якая блакуе сістэму каналізацыі ў кватэрах неплацельшчыкаў, паведамляе «Менск-Навіны».

Самі ўкраінцы называюць сваё ноў-хаў – «Спрутам» ці «Тараканам». З дапамогай прылады іх камунальнікі адключаюць неплацельшчыкаў, перш за ўсё блакуючы працу ўнітаза.

Прынцып працы просты як у шпіёнскім кіно, толькі паўзе «спрут» па каналізацыі.

«Таракан» – гэта шматметровы зонд з відэакамерай і маніпулятарам на канцы. Ён знаходзіць у каналізацыі сцёкі патрэбнай кватэры і ставіць у іх заглушку з трёхміліметровымі адтулінамі. Калі сліў становіцца такой хуткасці, карыстацца ўнітазам становіцца складана.

Камунальнікі кажуць, што гэты метад уздзеяння больш эфектыўны, чым адключэнне гарачай вады і нават электрычнасці. Магчыма, гэта прывядзе да таго, што кватэры неплацельшчыкаў можна будзе даведацца здалёк… па паху.

Ужо ідуць перамовы аб закупцы прыладаў. Праўда, «Спрут» абыйдзецца гарадскому бюджэту нятанна, кожны з зондаў каштуе 50 тысячаў грыўнаў (крыху больш за 6 тысячаў даляраў).

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках