16 лiстапада 2024, Субота, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фонд Сораса супраць Берлусконі

1

Фонд Сораса падтрымаў скаргу італьянскай тэлесеткі Centro Europa7 s.r.l. на прэм'ер-міністра Італіі, якая паступіла ў Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Фонд вырашыў падключыцца да разгляду ў якасці трэцяга боку. Пра гэта, як перадае Lenta.ru, гаворыцца ў паведамленні на сайце фонду.

Арганізацыя, заснаваная амерыканскім мільярдэрам, сцвярджае, што сітуацыя, пры якой Сільвіё Берлусконі і члены яго сям'і фактычна кантралююць тэлерадыёвяшчанне ў Італіі, супярэчыць еўрапейскім стандартам дэмакратыі. Фонд Сораса заклікае Еўрапейскі суд «абараніць прынцыпы плюралізму СМІ».

Падставай для падачы скаргі на Берлусконі стала гісторыя з прадастаўленнем частот для Centro Europa 7. У 1999 годзе тэлеканалу выдалі ліцэнзію на нацыянальнае вяшчанне, аднак адпаведную частату кампанія атрымала толькі ў снежні 2008 года. Пры гэтым частату адабралі ў дзяржаўнай кампаніі Radiotelevisione Italiana (RAI), а не ў найбуйнейшай прыватнай тэлесеткі Mediaset Group, якая належыць сям'і Берлусконі. Згодна з антыманапольным заканадаўствам, менавіта апошняя павінна была адмовіцца ад адной са сваіх частот.

Кіраўніцтва Centro Europa 7 неаднаразова заяўляла, што атрыманая ад RAI частата абсалютна не прыдатная для агульнанацыянальнага вяшчання.

Акрамя кантролю над Mediaset Group, Берлусконі як кіраўнік урада мае магчымасць аказваць моцны ўплыў на палітыку дзяржаўнага RAI, адзначаюць у Фондзе Сораса. Улічваючы, што RAI і Mediaset Group разам ахопліваюць да 90 адсоткаў італьянскай тэлевізійнай аўдыторыі і атрымліваюць такую ж частку агульнанацыянальных даходаў ад рэкламы, канцэнтрацыя СМІ ў Італіі з'яўляецца рэкорднай у Еўропе, гаворыцца ў заяве фонду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках