17 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве звольнілі кіраўніка раённай адміністрацыі

17

15 сакавіка ў Магілёве з пасады кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна зняты Яўген Лебедзеў. Пра прычыны звальнення афіцыйныя крыніцы не паведамляюць.

Як перадае «Радыё Свабода», адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік аблвыканкама Пётр Руднік.

Між тым апазіцыйныя палітыкі Магілёва называюць дзве магчымыя прычыны зняцця Яўгена Лебедзева - карупцыя і грубыя парушэнні выбарчага заканадаўства.

Лебедзеў кіраваў адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Магілёва ад 26 снежня 2003 года. Згоду на прызначэнне тады даў Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках