14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускіх прадпрыемствах працуюць без ацяплення і святла

20

На прадпрыемстве «Лёс» у гарадку Барань пад Воршай зараз працуюць у рэжыме жорсткай эканоміі электрычнасці - у цэхах адключылі асвятленне.

Як паведамляе «Радыё Свабода», супрацоўнікаў «Лёсу» з абеду адпускаюць дадому, абяцаючы заплаціць «па сярэднім тарыфе».

Старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу металістаў Васіль Леўчанкаў распавёў, што працаваць на прадпрыемстве практычна немагчыма: месяц таму з мэтай эканоміі там адключылі ацяпленне, і тэмпература ў памяшканнях практычна зраўнялася з вулічнай.

Кожную раніцу па мясцовай радыёсетцы перадаюць аб'яву, у якой гаворыцца, каб працоўныя не ўключалі электраацяпляльнікі.

Паводле слоў Леўчанкава, сітуацыя на прадпрыемстве крытычная: няма нават грошай, каб набыць сыравіну і выканаць якія-небудзь заказы.

«Лёс» - гэта горадаўтваральнае прадпрыемства Барані. Іншай працы ў гарадку з насельніцтвам каля 12 тысяч людзей практычна няма.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках