16 лiстапада 2024, Субота, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне беларускага рубля працягваецца

7

Курс даляра ЗША па выніках мінулых біржавых таргоў, якія прайшлі 15 сакавіка, склаў 2.961 рубель.

Гэта з'яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты. Ранейшы ўпершыню быў зафіксаваны на таргах 12 сакавіка і складаў 2.960 рублёў, паведамляе БелаПАН.

Паводле дадзеных БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Попыт у чатыры разы перавысіў прапанову. Аб'ём здзелак склаў 16 млн. 55 тыс. (попыт - 16 млн. 55 тыс., прапанова - 3 млн. 789 тыс.)

У таргах расейскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс вырас на 0,22 рубля да 100,94 рубля, таксама дасягнуўшы новага гістарычнага максімуму. Аб'ём таргоў склаў 244 млн. 106 тыс. расейскіх рублёў (попыт - 268 млн. 492 тыс., прапанова - 244 млн. 106 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 24 банкі. Аб'ём здзелак склаў 25 млн. 450 тыс. (попыт - 25 млн. 452 тыс., прапанова - 2 млн. 370 тыс.), а курс вырас на 9 рублёў да 4.068 рублёў за еўра.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках