12 лiстапада 2024, aўторак, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння – Дзень нашай салідарнасці

6

Моладзевыя актывісты маюць намер выйсці на Кастрычніцкую плошчу Менску, каб падтрымаць палітычных вязняў.

Удзельнікі акцыяў салідарнасці 16 сакавіка, якія пройдуць не толькі ў Менску, але і шмат якіх гарадах Беларусі і за мяжой, маюць намер нагадаць, што ў беларускіх турмах па-ранейшаму знаходзяцца вязні сумлення і не расследуюцца справы выкрадзеных і забітых у краіне лідэраў апазіцыі.

У зняволенні знаходзяцца арыштаваныя ў лютым 2009 года ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч і раней пераследваўся за сваю актыўную барацьбу за правы прадпрымальнікаў. На думку праваабаронцаў, сёння яго і Уладзіміра Асіпенку бяздоказна абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў. У знак пратэсту супраць незаконнага арышту Аўтуховіч галадаў у турме больш за 90 дзён, моцна падарваўшы здароўе.

Працэс па справе прадпрымальнікаў праходзіць з 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе.

Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі ў ліпені быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па знакамітай «справе 14-ці» - тады 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да абмежавання і пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.

У Беларусі па-ранейшаму не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999-2000 гадах лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Лідэры дэмакратычных арганізацыяў Беларусі заклікаюць беларусаў выйсці 16 сакавіка, у 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска на штомесячную акцыю салідарнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках