12 лiстапада 2024, aўторак, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавая авантура Чавеса і Лукашэнкі

68

Ганаровы грамадзянін Каракаса Лукашэнка прызнаўся, што Беларусь перажывае «самы складаны перыяд».

У адказ Уга Чавес паабяцаў штодня пастаўляць у нашую краіну 80 тысячаў барэляў сырой нафты.

Як паведамляе газета «Салідарнасць», венесуэльскія дзеці віталі Аляксандра Лукашэнку проста ля трапа самалёта словамі «Сардэчна запрашаем, спадар прэзідэнт». А пасля выканання дзяржаўных гімнаў двух краінаў кіраўніку Беларусі быў уручаны ключ ганаровага грамадзяніна Каракаса.

Лукашэнка, які прыляцеў 16 сакавіка ў Венесуэлу, адразу назваў візіт асаблівым. «Мы перажываем, мабыць, самы складаны перыяд», -- прызнаўся кіраўнік Беларусі.

Мяркуючы па ўсім, Лукашэнка меў на ўвазе сітуацыю з энергарэсурсамі. Умовы пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у бягучым годзе былі істотна горш, чым у папярэднім. У выніку нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі ў студзені-лютым 2010 года знізіла аб'ём вытворчасці на 40,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009-га.

Тым не менш, Лукашэнка не хоча, «каб нават апазіцыя тут думала, што мы прыехалі сюды, каб дзесьці па вялікім рахунку ці па дробязях зарабіць». Ён адзначыў, што беларусы гатовыя пакласці ў агульную чару ўсё, што маюць самі. І адразу ж заявіў: «Вядома, мы будзем прасіць вашай падтрымкі ў гэты складаны для нас час… Але гэта не звязана з грашыма, ёсць рэчы больш важныя. Гэта датычыць нашага суверэнітэту і незалежнасці, даражэй нічога быць не можа».

Праблема ў тым, што складаны зараз час не толькі ў Беларусі. У мінулым снежні часопіс Newsweek спрагназаваў звяржэнне Уга Чавеса ў 2010 годзе. І, мяркуючы па тым, як развіваюцца падзеі ў Венесуэле, такі сцэнар выглядае цалкам рэалістычным.

Ужо ў пачатку студзеня Чавес абвесціў пра дэвальвацыю нацыянальнай валюты. Паралельна ў краіне пачаліся праблемы з электраэнергіяй. Усё гэта вядзе да росту незадаволенасці сярод мясцовага насельніцтва.

Аднак Чавес і Лукашэнка працягваюць будаваць напалеонаўскія планы. У панядзелак яны дамовіліся, што Венесуэла будзе штодня пастаўляць у Беларусь 80 тысячаў барэляў сырой нафты ў дзень. Пасля перапрацоўкі на нашых НПЗ атрыманыя нафтапрадукты плануецца прадаваць у Еўропе.

Праблема ў тым, што такі варыянт ужо прапрацоўваўся некалькі гадоў таму, і тады беларускі бок вымушаны быў адмовіцца ад яго: расходы на дастаўку венесуэльскай нафты рабілі яе сапраўды «залатой». Наўрад ці з таго часу сітуацыя прынцыпова змянілася. Таму ад цяперашняга нафтавага пагаднення за вярсту патыхае авантурай…

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках