16 лiстапада 2024, Субота, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амапаўца пакрыўдзіць можа кожны? (Фота)

46
Амапаўца пакрыўдзіць можа кожны? (Фота)

16 марта фотокорреспондент газеты «Наша Ніва» Юлия Дорошкевич была вызвана в районное отделение милиции Центрального района Минска.

Напярэдадні позна ўвечары супрацоўнікі міліцыі спрабавалі ўварвацца ў кватэру журналісткі, аднак Юлія Дарашкевіч не адчыніла ім дзверы, нагадвае «Радыё Свабода».

У міліцыі Дарашкевіч падпісала два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях і апавяшчэнне аб неабходнасці з'явіцца 24 сакавіка а 10 раніцы на судовае паседжанне ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

«Сёння я прыйшла з адвакатам, бо ўчора яны ледзь было не вынеслі дзверы спачатку ў бацькоў майго мужа, а пасля 21:00 сталі барабаніць мне - з участковым, з панятымі тэлефанавалі, «лупілі» ў дзверы. У такой сітуацыі лепш было схадзіць, каб яны проста не перашкаджалі спакойна жыць. Таму што даслаць позву па пошце яны чамусьці не захацелі», - распавядае Юлія Дарашкевіч.

Як адзначыла журналістка, першы пратакол складзены згодна з артыкулам 9.1 Адміністрацыйнага кодэкса РБ і меў наступны змест: «Згодна з заключэннем судмедэкспертызы наўмысна нанесла грамадзяніну Осіпаву цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх і не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя».

Другі пратакол складзены згодна з артыкулам 23.4: «упіралася нагамі ў тратуарную плітку, спрабавала вырвацца, чым аказала непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі».

Нагадаем, што роўна месяц таму, 16 лютага, Юлію Дарашкевіч затрымалі на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы і адвезлі разам з некалькімі ўдзельнікамі акцыі салідарнасці ў аддзяленне міліцыі. Міліцыянты патлумачылі, што прычынай затрымання стаў «агрэсіўны напад» на супрацоўніка міліцыі ў цывільным, у якога аказаліся разбітыя вусны.

Сама журналістка сцвярджае, што ніякім рукапрыкладствам не займалася, а супрацоўнік міліцыі, які перашкаджаў журналістам выконваць свае прафесійныя абавязкі, у працэсе разгону ўдзельнікаў акцыі мог натыкнуцца на што заўгодна.

Падчас разгону акцыі 16 лютага на плошчы была вялікая колькасць людзей у цывільным, якія дзейнічалі па старой схеме і перашкаджалі журналістам асвятляць падзеі, прычым надзвычай жорстка - хапалі за аб'ектывы, за оптыку.

Супрацоўнік міліцыі Осіпаў В.В., якому нібы нанесля цялесныя пашкоджанні Юлія Дарашкевіч

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках