15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Шапуцька падала ў суд на БДУ

7

У сваім звароце прэс-сакратар «Маладога фронту» просіць суд прызнаць загад рэктара аб яе адлічэнні незаконным.

Прэс-сакратар «Маладога фронту» Таццяна Шапуцька звярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску са скаргай на адміністрацыю Беларускага дзяржаўнага універсітэта, паведамляе «Радыё Свабода».

Летась 18 лістапада Тацяну Шапуцька адлічылі з другога курса юрыдычнага факультэта БДУ за ўдзел у паседжанні Форума грамадзянскай супольнасці краін «Усходняга партнёрства» ў Брусэлі. Апазіцыянерка спрабавала аднавіцца на вучобе, але ёй адмовілі і ва універсітэце, і ў Міністэрстве адукацыі.

Справа Таццяны Шапуцька атрымала рэзананс у грамадстве. Пытанне аб аднаўленні дзяўчыны на вучобе разглядалася на дыпламатычным узроўні.

Студэнты БДУ сабралі подпісы ў абарону апазіцыянэркі, аднак дэканат праігнараваў калектыўную заяву.

У сваім звароце Таццяна Шапуцька просіць суд прызнаць загад рэктара аб яе адлічэнні незаконным і аднавіць яе на вучобе. У якасці сведкі дзяўчына папрасіла дапытаць старасту групы, дэкана юрфака і яго намесніка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках