15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіч: «Нашая справа сфабрыкаваная высокапастаўленай асобай»

8
Аўтуховіч: «Нашая справа сфабрыкаваная высокапастаўленай асобай»

Мікалай Аўтуховіч лічыць суд над ім помстай за дзейнасць па раскрыцці фактаў карупцыі ў Ваўкавыску.

Палітвязень упэўнены, што крымінальная справа ў дачыненні да яго, Уладзіміра Асіпенкі і Міхаіла Казлова сфабрыкаваная «высокапастаўленай асобай ці групай асобаў».

Пра гэта ён заявіў 23 сакавіка ў Вярхоўным судзе, дзе працягваецца працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Па словах Аўтуховіча, якія перадае БелаПАН, прад'яўленае яму абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэракту грунтуецца на паказаннях толькі двух сведак — нейкага Паўтарака і Аляксандра Ларына, на якіх аказваўся ціск з боку следства з мэтай абгаварыць Аўтуховіча, Асіпенку і Казлова.

Аўтуховіч не адмаўляе, што збіраў інфармацыю пра намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменку і былога губернатара Гарадзенскай вобласці Уладзіміра Саўчанку. Ён адзначыў, што гэта было звязана з тым, што Каменка неаднаразова спрабаваў незаконнымі метадамі знішчыць бізнэс Аўтуховіча, а таксама з фактамі карупцыі ў Ваўкавыску.

Па словах Аўтуховіча, усе сабраныя матэрыялы неаднаразова перадаваліся ім у КДБ, пракуратуру, Савет бяспекі і нават прэзідэнту, аднак ніхто не рэагаваў на факты карупцыі. Адзіны, хто імі займаўся, — гэта Міхаіл Казлоў, які тады працаваў кіраўніком УБАЗ па Гарадзенскай вобласці. Аўтуховіч заявіў, што лічыць судовы працэс помстай за яго дзейнасць па раскрыцці фактаў карупцыі ў Ваўкавыску.

«Я не маю ніякага дачынення да падпалу і нападу на людзей. Пэўныя чыноўнікі хацелі спыніць мой супраціў парушэнню правоў людзей і не даць магчымасць даказаць злачынствы цэлай групы асобаў», - паведаміў у судзе палітвязень.

Мікалай Аўтуховіч патлумачыў, чаму сам вымушаны быў займацца зборам доказаў карупцыйнай дзейнасці, паведамляе «Радыё Свабода». Таму што звароты ў праваахоўныя органы не давалі выніку. Прадпрымальнік прывёў такі прыклад. У 2004 годзе ў Ваўкавыску ён арганізаваў прыём грамадзянаў са скаргамі на мясцовых чыноўнікаў, але весці прыём мясцовыя чыноўнікі забаранілі. Аўтуховіч звярнуўся з лістом да Аляксандра Лукашэнкі па дапамогу. «Сцяна», - падагульніў прадпрымальнік.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках