15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Інтэрв'ю ў трусах я яшчэ не даваў» (Відэа)

161
Лукашэнка: «Інтэрв'ю ў трусах я яшчэ не даваў» (Відэа)

Шакуючыя кадры паказалі ўчора беларускія тэлеканалы – Лукашэнка ў трусах на пустынным пляжы дае інтэрв'ю.

Мяркуючы па кадрах, пляж дастаткова закінуты, на ім анікога. Беларускі кіраўнік сядзіць у плаўках з журналістам аргентынскай газеты «Diario La Nacion», дае рэкламныя буклеты МАЗа, дорыць кнігу пра Белавежскую пушчу і распавядае, як Беларусь чакае замежных інвестараў.

«Я вас запрашаю ў Беларусь. Вы пераканаецеся, што гэта самая прыгожая і бяспечная краіна, дзе жывуць самыя прыгожыя людзі планеты», - казаў Лукашэнка.

Першасныя веды пра беларускія прамысловыя і турыстычныя магчымасці карэспандэнт «Diario La Nacion» змог атрымаць адразу ж. Лукашэнка падараваў яму два маляўнічыя альбомы.

«Такі агульны альбом. Паглядзіце, прыкладна тое, што мы вырабляем. На гішпанскай мове. А гэта вялікі здабытак Еўропы і свету – можа параўнацца толькі Амазонка. Гэта запаведная пушча….У нас могуць быць вельмі добрыя адносіны з любым прэзідэнтам Лацінскай Амерыкі. Мы вельмі мірныя прагназаваныя прыстойныя людзі. І калі мы вядзем гаворку з прадстаўнікамі Лацінскай Амерыкі, мы зыходзім не столькі з таго, што мы павінны ўзяць і зарабіць, але і штосьці даць», - заявіў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках