29 снежня 2024, Нядзеля, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На суд над Таццянай Шапуцькай не пускаюць яе аднакурснікаў

10

На суд па позве адлічанага прэс-сакратара «Маладога фронту» студэнтам забараняе ісці начальства БДУ.

Як паведаміла Тацяна Шапуцька ў інтэрв'ю «Радыё Свабода», дэкан юрыдычнага факультэта БДУ Сяргей Балашэнка адмовіўся падпісаць заявы студэнтаў з просьбай адсутнічаць на занятках 25 сакавіка, пакуль яны будуць знаходзіцца на судзе па справе сваёй аднакурсьніцы.

Ён заявіў, што менавіта на гэты дзень прызначана рэктарская праверка наведвальнасці студэнтаў.

Нагадаем, што Таццяна Шапуцька, якую выключылі з БДУ за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства», звярнулася ў суд, каб загад рэктара прызналі незаконным і далі ёй магчымасць працягваць навучанне.

Летась 18 лістапада Тацяну Шапуцьку адлічылі з другога курса юрыдычнага факультэта БДУ за ўдзел у паседжанні Форума грамадзянскай супольнасці краін «Усходняга партнёрства» ў Брусэлі. Апазіцыянерка спрабавала аднавіцца на вучобе, але ёй адмовілі і ва універсітэце, і ў Міністэрстве адукацыі.

Справа Таццяны Шапуцькі атрымала рэзананс у грамадстве. Пытанне аб аднаўленні дзяўчыны на вучобе разглядалася на дыпламатычным узроўні.

Студэнты БДУ сабралі подпісы ў абарону апазіцыянеркі, аднак дэканат праігнараваў калектыўную заяву.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках