12 лiстапада 2024, aўторак, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саюзнікі» будуць судзіцца за нафту

49

Беларусь падала пазоў у эканамічны суд СНД супраць Расеі адносна пошлінаў на нафтапрадукты.

Пра гэта, як перадае АФН, кажацца ў паведамленні беларускага Мінюста.

«Міністэрства юстыцыі Беларусі звярнулася ў эканамічны суд СНД, які выконвае функцыі суда ЕўраАзЭС з пазоўнай заявай па пытанні, якое датычыць правамернасці спагнання вывазных мытных пошлінаў на прадукты перапрацоўкі нафты і нафтахімічную сыравіну, якія пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь», - кажацца ў паведамленні.

Як паведамляе Мінюст, з 1 студзеня 2010 года на падставе тэлетайпаграмы Федэральнай мытнай службы Расеі прадукты перапрацоўкі нафты, у тым ліку нафтахімічная сыравіна для беларускіх прадпрыемстваў, абкладаюцца вывазной мытнай пошлінай.

«На неаднаразовыя звароты беларускага боку па тлумачэнні прававых падставаў падобных дзеянняў выразных адказаў ад расейскага боку дагэтуль не атрымана», - адзначае Мінюст.

«Тым часам, ужыванне вывазных мытных пошлінаў на прадукты перапрацоўкі нафты, якія выкарыстоўваюцца ў якасці хімічнай сыравіны ў бесперапынных вытворчых працэсах, сур'ёзна ускладніла, а па асобных пазіцыях – прывяло да поўнага спынення паставак такіх нафтапрадуктаў на нафтахімічныя прадпрыемствы рэспублікі. Па сутнасці гэта азначае пагрозу поўнага спынення працы шэрагу найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу РБ, якія маюць цесныя кааперацыйныя сувязі ў тым ліку і з аналагічнымі прадпрыемствамі РФ», - кажацца ў паведамленні.

Такім чынам, «неправамернае патрабаванне выплаты экспартнай пошліны…скрайне негатыўна ўплывае на працэсы паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краінаў, супярэчыць цывілізаванай практыцы міжнароднага гандлю і падрывае базавы прынцып добрасуседства ва ўзаемаадносінах паміж краінамі».

Пры гэтым, як адзначаецца ў паведамленні, Беларусь з'яўляецца адзінай дзяржавай-удзельніцай Мытнага саюза, у дачыненні да якой Расеяй ужываецца гэты падыход».

Нагадаем, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы перапрацоўваюць штогод больш за 21 млн тон нафты. Адзіным пастаўшчыком нафты ў Беларусь у наш час з'яўляецца Расея. Да 2007 года Беларусь не плаціла Расеі пошліну за нафту, якая перапрацоўваецца.

Як адзначае NEWSru.com, з 2007 года, згодна з падпісанай дамовай, Беларусь стала плаціць траціну ад узроўня экспартнай пошліны, усталяванай Расеяй.

У 2010 годзе ў Расеі з Беларуссю ўзнік канфлікт вакол захавання ільготных умоваў набыцця расейскай нафты.

Пастаўкі з Расеі, якая забяспечвае беларускія НПЗ сыравінай, былі скарочаныя на 40% - да 19 тысячаў тон у суткі ў сувязі з тым, што Беларусь унесла перадаплату за нафту на мінулагодніх умовах, а Расея патрабуе ўлічваць у кошце поўны экспартны тарыф.

Расея прапаноўвала пастаўляць у 2010 годзе толькі 6,3 млн тон бязпошлінна. Беларускі бок прапануе расейскім кампаніям у студзені-лютым пастаўляць нафту бяспошлінна, а да сакавіка распрацаваць механізм міжбюджэтнага размеркавання пошлінаў межах Мытнага саюза.

У 2007-2009 гадах нафта пастаўлялася ў Беларусь з уключэннем у кошт экспартнай спецпошліны (у 2009 годзе - 35,6% стандартнай экспартнай пошліны), якая ўяўляла з сябе коштавы эквівалент беларускіх экспартных пошлінаў на нафтапрадукты, што перадаваліся ў расейскі бюджэт (85% у 2009 годзе), памер якіх адпавядаў расейскаму ўзроўню.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках