16 лiстапада 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Дзень Волі – самае вялікае свята беларускай дзяржаўнасці»

2

Усе, хто выйдзе 25 сакавіка ў цэнтр сталіцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі, пацвердзяць, што ідэалы незалежнасці не забытыя, лічаць беларускія палітыкі.

Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч называе 25 сакавіка «найважнейшым святам, сапраўдным днём незалежнасці, з якога пачынаецца адлік сучаснай дзяржаўнасці».

«Незалежнасць Беларусі была здабытая ў змаганні, — заявіў Янукевіч у інтэрв'ю «Белорусским новостям». — Тыя, хто сёння выйдуць у цэнтр сталіцы пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі, пацвердзяць, што ідэалы незалежнасці не забытыя, што яны будуць абароненыя».

25 сакавіка 1918 года — адна з найвашнейшых датаў у гісторыі Беларусі, перакананы і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец. Гэта дзень, калі «беларусы абвесцілі сваю дзяржаўную незалежнасць пасля двухвекавога каланіяльнага існавання ў Расейскай імперыі, дзень адраджэння», — адзначыў Севярынец.

Гісторык і палітык Аляксей Кароль лічыць, што менавіта перыяд БНР стаў першым этапам дзяржаўнага станаўлення беларускай нацыі. На яго думку, без гэтай гістарычнай даты і высілкаў дзеячоў нацыянальна-дэмакратычнага руху, якія адстойвалі ідэю беларускай незалежнасці, бальшавікі ніколі б не абвесцілі БССР. «І ў савецкія гады дата 25 сакавіка падтрымлівала ідэю нацыянальнай незалежнасці Беларусі», — падкрэсліў Кароль.

«Я дасканала разабраўся, што азначае для гісторыі Беларусі дзень 25 сакавіка 1918 года, гадоў дваццаць таму, — сказаў былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч — Я зразумеў, што гэта самае вялікае свята беларускай дзяржаўнасці. Нядобразычліўцы зрабілі ўсё, каб людзей, якія абвесцілі незалежнасць Беларусі, забыліся ці лічылі здраднікамі. Але іх высновы — глупства. Я ўпэўнены, што, калі ў Беларусі да ўлады прыйдуць адукаваныя людзі, Дзень Волі стане самым галоўным святам у годзе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках