16 лiстапада 2024, Субота, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ робіць новыя арышты

7

Супрацоўнікамі КДБ Беларусі затрыманы следчы цэнтральнага апарата Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусі.

Праведзеная Камітэтам дзяржбяспекі аперацыя мае далёкасяжныя планы, паведамляе «Штодзённік».

У Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ пакуль не даюць інфармацыі па гэтай справе. Як сказаў начальнік ЦІГС КДБ Аляксандр Антановіч, яшчэ не паступала каманда кіраўніцтва на тое, каб агалошваць гэты факт.

Па звестках «Штодзённіка», каманды пакуль няма, паколькі не вырашанае пытанне пра ўжыванне да затрыманага меры стрымання. Яго затрымалі ў мінулую пятніцу, 19 сакавіка, але абвінавачванне дагэтуль не прад'явілі. Гэта павінна адбыцца ў найбліжэйшыя дні, пасля чаго будзе вырашанае пытанне і пра ўжыванне меры стрымання да затрыманага. Зрэшты, у ДФР КДК ужо сёння не сумняюцца, што старшыня КДБ Вадзім Зайцаў скарыстаецца сваім правам і выдасць санкцыю на арышт.

Тым часам, новая карупцыйная справа, распачатая Камітэтам дзяржбяспекі, вельмі і вельмі неадназначная. КДБ з гэтай нагоды па цалкам зразумелых прычынах захоўвае маўчанне, а ў ДФР КДК проста не валодаюць дастатковай інфармацыяй пра тое, што здарылася. Дакладна вядомыя толькі імя і прозвішча затрыманага і больш нічога.

Пагаворваюць, што ўзялі следчага па падазрэнні ў атрыманні хабару, але нібыта сапраўдны матыў крыецца ў іншым. Таму, маўляў, зусім не выпадковая асоба затрыманага (у інтарэсах следства мы пакуль не будзем называць прозвішча). Гаворка ідзе пра стаўленіка цяперашняга намесніка дырэктара ДФР КДК Віктара Марозава. Гэты чалавек прыйшоў у Дэпартамент фінансавых расследаванняў з Генеральнай пракуратуры і прывёў сабой чатырох чалавек. Паказальна, што дваіх з іх у дэпартаменце фактычна ўжо няма. Аднаго звольнілі па патрабаванні былога дырэктара, а другога вось цяпер узяла КДБ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках