12 лiстапада 2024, aўторак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сакратар Мытнага саюза: «Пытанне аб увозе аўтамабіляў фізічнымі асобамі - складанае і цяжкае»

8

Расея і Беларусь плануюць заключыць пагадненне, якое рэгулюе ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі.

Пра гэта заявіў адказны сакратар камісіі Мытнага саюза Сяргей Глазьеў у панядзелак журналістам, перадае «Інтэрфакс».

Паводле яго слоў, для рэгулявання імпарту аўтамабіляў фізічнымі асобамі неабходна заключэнне асобнага міжурадавага пагаднення.

«Для асабістага карыстання патрабуецца асобнае міжурадавае пагадненне паміж дзяржавамі. Пакуль у нас такой дамовы няма», - сказаў Глазьеў. Ён адзначыў, што на дадзены момант фізічныя асобы могуць увозіць у Беларусь аўтамабілі па дзеючых у краіне паніжаных пошлінах, а потым перапраўляць іх у Расею.

«Калі расейскі бок захоча, ён можа гэту справу заблякаваць. Дадзенае пытанне пакуль не вынесена на абмеркаванне камісіі. Вельмі складаны, вельмі цяжкі дакумент», - заявіў Глазьеў.

З 1 студзеня для юрыдычных асоб пры ўвозе аўтамабіляў на тэрыторыю Беларусі пачалі дзейнічаць стаўкі Адзінага мытнага тарыфу. За аснову імпартных ставак быў прыняты мытны тарыф Расеі. Стаўкі для ўвозу аўтамабіляў фізічнымі асобамі на тэрыторыю Беларусі засталіся на ранейшым узроўні, які істотна ніжэй за стаўкі, устаноўленыя ў РФ.

Пагадненне паміж Расеяй і Беларуссю аб адмене рэгістрацыі беларускіх аўтамабіляў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Расеі, ўступіла ў сілу з 25 лютага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках