28 снежня 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія ветэраны просяць перайменаваць сайт «Беларускі партызан»

49

Ветэраны Гарадзенскай вобласці абураныя выкарыстаннем словазлучэння «беларускі партызан» у назве недзяржаўнага электроннага СМІ.

Пра гэта паведаміў БелТА старшыня Гарадзенскага абласнога савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Іван Тустаў.

«Ад імя ўсіх былых партызан і падпольшчыкаў Гарадзенскай вобласці выказваем сваё абурэнне выкарыстаннем словазлучэння «беларускі партызан» у якасці назвы інтэрнэт-сайта, які зусім не выказвае меркаванне ветэранаў вайны аб розных аспектах жыцця нашай дзяржавы, - сказаў ён. - «Беларускі партызан» - святыя для кожнага беларуса слова, яны адлюстроўваюць этап гераічнай барацьбы нашага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. Гэта своеасаблівы брэнд нашай краіны, якая ўвайшла ў гісторыю як рэспубліка-партызанка».

На думку гарадзенскіх ветэранаў, сайт «Беларускі партызан» наносіць шкоду рэпутацыі беларускай дзяржавы і не павінен мець такую назву. Яго мае права насіць толькі сайт, прысвечаны гісторыі партызанскага руху і падполля ў Беларусі, патрыятычнаму выхаванню. У сувязі з гэтым ветэраны рэгіёну адправілі ліст у Міністэрства інфармацыі з просьбай вырашыць пытанне аб перайменаванні сайта.

Нагадаем, што раней ліст старшыні Савета Менскай абласной арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Героя Сацыялістычнай Працы, ганаровага грамадзяніна Менскай вобласці А.І. Слабады, апублікавала афіцыйная газета «Рэспубліка». Ён таксама заявіў, што электроннае СМІ не мае права выкарыстоўваць у назве «святыя» для ветэранаў слова.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках