16 лiстапада 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на другасным рынку жылля падаюць

23

Сярэдні кошт прапановы знізіўся з пачатку сакавіка на 8%, абвестак пра продаж стала амаль удвая больш.

Пра гэта БелТА паведаміў старшыня Беларускага таварыства ацэншчыкаў (БТА) Мікалай Трыфанаў. Паводле яго словаў, сёння квадратны метр прадаўцы прапануюць у сярэднім па 1460 даляраў.

У цэлым, з пачаткам вясны рынак другаснага жылля сталіцы заўважна ажывіўся.

«Да гэтага часу на працягу трох месяцаў запар назіралася тэндэнцыя росту коштаў. Зніжэнне, якое адбылося, адбылося даволі рэзка, мы фактычна вярнуліся да пераднавагодняга ўзроўню кошту другаснага жылля, - адзначыў старшыня БТА. - Зараз складана сказаць, як будзе развівацца сітуацыя далей, і ці працягне другаснае жыллё таннець. Пра наяўнасць такой тэндэнцыі можна будзе сцвярджаць толькі праз нейкі час».

Паводле дадзеных БТА, сярэдні кошт прапановы на другасным рынку жылля Менска ў студзені бягучага года вагаўся на ўзроўні $ 1546,5 плюс-мінус 23 даляры за 1 кв.м, у лютым калідор ваганняў склаў 1545,9 даляра плюс-мінус 15 даляраў за 1 кв.м.

Мінулагодняе падзенне коштаў на другасным рынку жылля ў Менску было самым значным за апошнія 9 гадоў. Паводле дадзеных Беларускага таварыства ацэншчыкаў, свайго мінімуму сярэдні кошт прапановы на другасным рынку дасягнуў у верасні і склаў 1334,9 даляраў за 1 кв.м, знізіўшыся на 33% да ўзроўню пачатку 2009 года.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках