14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Умовы пастаўкі нафты - паводле крамлёўскага сцэнара

9

У пытанні паставак расейскай нафты ў Беларусь Масква будзе кіравацца дзеючым пагадненнем.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве 30 сакавіка дырэктар зводнага дэпартамента аналізу і рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці Мінэканамразвіцця Аляксей Ліхачоў, перадае REGNUM.

Паводле слоў Ліхачова, Расея лічыць нафту сур'ёзным бюджэтным таварам. «Не трэба казаць, наколькі вялікая ўдзельная вага пошлін на нафту ў расейскім бюджэце. Пры гэтым мы вылучаем баланс уласнага спажывання нафты беларускай дзяржавай», - падкрэсліў Ліхачоў.

«Метадам перамоваў мы прыйшлі да аб'ёму 6,3 млн тон, якія Расея пастаўляе Беларусі бяспошлінна. Мы прыйшлі да высновы, што менавіта гэты аб'ём нафты неабходны для вытворчасці нафтапрадуктаў і працы беларускай хімічнай прамысловасці. Усё астатняе абкладаецца пошлінай», - адзначыў Ліхачоў.

Паводле яго слоў, гэта адпавядае нормам Мытнага саюза, у якім асобныя тавары ўваходзяць у баланс спажывання ўнутры мытнай тэрыторыі, у той час як тавары, якія не ўваходзяць у гэты баланс, абкладаюцца экспартнай пошлінай.

Адказваючы на пытанне пра тое, ці магчымы перагляд расейскай пазіцыі па ўмовах паставак нафты ў Беларусь, у тым ліку і ў сувязі з тым, што беларускія ўлады, лічачы неправамоцным спагнанне экспартных пошлін унутры Мытнага саюза, падалі на Расею ў суд, Ліхачоў сказаў: «1 ліпеня, калі пачынае дзейнічаць адзіная мытная тэрыторыя, не з'яўляецца прадметам перагляду нашых двухбаковых пагадненняў. Я не бачыў позву Беларусі да Расеі. Я ведаю пра яе толькі са слоў беларускага віцэ-прэм'ера Андрэя Кабякова. Мы разумеем кантэкст таго, што адбываецца, але мы не разумеем юрыдычнай канструкцыі, якую прапануе Беларусь».

«У мытных саюзах, якія існуюць у свеце, дзейнічаюць розныя погляды на выкарыстанне экспартных пошлін. Некаторыя саюзы выкарыстоўваюць, некаторыя - не», - паведаміў ён.

Ліхачоў адзначыў, што ў бліжэйшай перспектыве ў пытанні паставак нафты Беларусі Расея будзе кіравацца дзеючым пагадненнем, падпісаным зімой 2010 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках