14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі аўтарынак перажывае небывалую «дэпрэсію»

6

Імпарт скараціўся амаль на 33%. Юрасобы завезлі ў студзені ў 27 разоў менш машынаў, чым у студзені 2009 года.

Імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь у студзені 2010 скараціўся да 7,2 тыс. адзінак – на 32,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. У грашовым выражэнні імпарт знізіўся на 38,6% да 43,2 млн даляраў, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на дадзеныя мытнай статыстыкі.

Практычна ўвесь аб'ём імпарту (97,9 забяспечылі фізасобы. Яны павялічылі імпарт легкавых аўтамабіляў у студзені на 7,3% да паказчыку студзеня 2009 года да 7,067 тыс. адзінак, у грашовым выражэнні імпарт аўтамабіляў фізасобамі ў студзені вырас на 4,8% да 42,1 млн даляраў.

Па выніках студзеня юрыдычныя асобы ўвезлі ў Беларусь толькі 154 аўтамабілі (у 27 разоў менш, чым у студзені 2009 года), у тым ліку 4 - з-за межаў СНД. Імпарт аўтамабіляў з Расеі ў студзені павялічыўся ў 2,8 разоў да паказчыка студзеня 2009 года да 87 адзінак на суму 706 тыс. даляраў (рост у 2,1 разы).

Асноўным фактарам карэннай змены сітуацыі з імпартам аўтамабіляў стала ўвядзенне з 1 студзеня бягучага года адзінага мытнага тарыфу для Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расейскай Федэрацыі, паводле якога мытныя пошліны на імпарт аўтатранспарту беларускімі юрасобамі былі падвышаныя да ўзроўня расейскіх, для фізасобаў - засталіся на ўзроўні 2009 года.

Падвышэнне ставак мытных пошлінаў на імпарт аўтамабіляў фізасобамі чакаецца з 1 ліпеня 2010 года.

У 2009 годзе імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь скараціўся на 18,4% у параўнанні з 2008 годам да 163,5 тыс. адзінак, у грашовым выражэнні імпарт знізіўся на 30,8% і склаў 1,016 млрд даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках