31 снежня 2024, aўторак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя запатрабавала «маральную кампенсацыю» за бел-чырвона-белы сцяг

23

Сяргея Каваленку, які вывесіў на галоўнай ёлцы Віцебска нацыянальны сцяг, дапыталі ва ўпраўленні папярэдняга расследавання УУС Віцебскага выканкама.

Азнаёміўшыся з матэрыяламі сваёй справы, Сяргей Каваленка даведаўся, што трое супрацоўнікаў міліцыі патрабуюць ад яго па 10 мільёнаў рублёў за нібыта прычыненую ім маральную шкоду, паведамляе «Салідарнасць».

Допыт 3 сакавіка стаў першай сустрэчай Сяргея Каваленкі з ужо трэцім следчым па яго крымінальнай справе. Андрэй Баранаў змяніў на гэтай пасадзе Таццяну Тулаеву і Аксану Уравіцкую. Акрамя актывіста, дапытвалі і яго жонку. Новы следчы пацікавіўся ў жонкі Каваленкі, ці ёсць у іх дома швейная машынка – ці сшыў сцяг актывіст КХП-БНФ сам.

«Жонка адказала, што швейнай машынкі ў нас няма, і заявіла, што жадае стаць маім абаронцам у судзе, таму на пытанні адказваць не мае намеру, – распавёў Сяргей Каваленка. – Я ж адказаў: тое, дзе я ўзяў сцяг, не вашая справа. Я лічу, што кожны беларус мае права мець у сваёй кішэні сцяг і даставаць яго калі і дзе хоча».

Андрэй Баранаў паведаміў актывісту, што следства па яго справе скончанае і на працягу месяца ён можа азнаёміцца з усімі матэрыяламі. Нагадаем, што за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на ёлцы ў дачыненні да Каваленкі ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Між тым, падчас допыту Каваленка даведаўся, што ад яго за прычыненне маральнай шкоды па 10 млн рублёў патрабуюць супрацоўнікі міліцыі. Яны лічаць, што пры затрыманні актывіст абражаў іх.

«Я лічу, што гэта бандыцскі метад вымагання грошай людзей, якія займаюць не свае пасады», – падагульніў апазіцыянер.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках