29 снежня 2024, Нядзеля, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя Еўрапарламента - за эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

17
Дэлегацыя Еўрапарламента - за эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Еўрадэпутаты патрабуюць вызвалення палітвязняў, захавання правоў чалавека і правядзення свабодных выбараў.

Санкцыі ў дачыненні да Беларусі – гэта канчатковае рашэнне, калі яны будуць прымацца да ўвагі ў сітуацыі, калі беларускія ўлады і надалей будуць парушаць дэмакратычныя стандарты, - кажацца ў справаздачы, якая падагульніла нядаўні візіт у Менск дэлегацыі Еўрапарламента, паведамляе «Польскае радыё».

Еўрадэпутаты патрабуюць, каб улады ў Менску прызналі Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, пагадзіліся на дзейнасць арганізацыяў, якія абараняюць правы чалавека, і вызвалілі ўсіх палітвязняў. Акрамя таго, яны патрабуюць, каб афіцыйныя ўлады гарантавалі законны ход выбараў у мясцовыя Саветы.

Кіраўнік групы Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч лічыць, што любая дапамога, як эканамічная, так і фінансавая, павінна залежаць ад выканання Менскам пазначаных патрабаванняў.

«У рэшце рэшт, калі беларускія ўлады нельга пераканаць аргументамі, магчыма, трэба выкарыстоўваць канчатковы інструмант у выглядзе санкцыяў. Найбольш хваравітымі былі б эканамічныя абмежаванні, таму што беларускія ўлады патрабуюць грошай. Яны таксама зацікаўленыя ў новых крэдытах і ў экспарце малочнай прадукцыі. Яны таксама маюць свае інтэрасы на Захадзе», - заявіў еўрадэпутат.

Да гэтага часу еўрапейская супольнасць устрымлівалася ад рашэння наконт ўжывання санкцыяў, тлумачачы, што яны нібыта, перш за ўсё, закрануць простых людзей, а не беларускія ўлады. Таму дагэтуль гаворка ішла пра магчымае ўвядзенне дыпламатычных санкцыяў, у прыватнасці, забароны на ўезд на тэрыторыю Еўразвяза прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

У сваю чаргу праект справаздачы, які быў агучаны ўчора, павінен быць прыняты на будучым тыдні лідэрамі найбуйнейшых палітычных фракцыяў Еўрапарламента, а пазней стаць асновай для падрыхтоўкі рэзалюцыі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках