15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная па футболе правядзе чатыры матчы да адбору да ЧЕ-2012

Ударны цыкл з трох кантрольных матчаў запар запланаваны на канец траўня - пачатак чэрвеня.

Зборная Беларусі па футболе запланавала чатыры кантрольныя матчы напярэдадні кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2012 года, паведаміў галоўны трэнер каманды Бернд Штанге.

Паводле нямецкага спецыяліста, ударный цыкл з трох кантрольных матчаў запар запланаваны на канец траўня - пачатак чэрвеня. У апошнія дні вясны ў перыяд з 26 па 30 траўня вызначаюцца два спарынгі з удзельнікамі чэмпіянату свету-2010, прычым на іх палях. А 2 чэрвеня беларускія заўзятары змогуць пабачыць у Менску гульню супраць каманды Швецыі. Заключны таварыскі паядынак перад стартам адборачнага турніру ЧЕ-2012 пройдзе 11 жніўня ў гасцях, хутчэй за ўсё, у Чарнагорыі.

Штанге адзначыў, што гэтая сустрэча стане генеральнай рэпетыцыяй перад першай гульнёй адборачнага цыкла Еўра-2012 у групе D у Парыжы супраць французаў (3 або 4 верасня). Іншымі супернікамі беларусаў у кваліфікацыі стануць каманды Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі і Люксембурга.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках