15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кубе з-за «мабільніка» забілі беларускага спартоўца

33
На Кубе з-за «мабільніка» забілі беларускага спартоўца

Аляксандру Мазырку быў усяго 31 год - ён падарожнічаў па Кубе аўтаспынам.

У пачатку сакавіка ў Слоніме з'явілася інфармацыя, што на Кубе забілі слонімскага спартоўца Аляксандра Мазырку. «Газета Слонімская» здолела знайсці нумар хатняга тэлефона гэтага спартоўца, але на тэлефанаванне так ніхто і не адказаў. Аднак смерць Аляксандра Мазыркі пацвердзілі іншыя парашутысты.

Як стала вядома, Аляксандр Мазырка вырашыў аўтаспынам праехаць і паглядзець Кубу. 4 студзеня ён выляцеў на самалёце ў гэтую краіну. Там планаваў на ровары праехаць увесь востраў. Спартовец нават збіраўся дабрацца да Гаіці, каб дапамагчы пацярпелым ад землятрусу.

«Апошнюю эсэмэску ад Сашы я атрымаў 20 студзеня, -- узгадвае яго сябар Аляксандр Голуб.-- Ён пісаў, што абгарэў на сонцы, але даволі крута адпачывае на Карыбскім моры і пра ўсё распавядзе, калі вернецца ў Беларусь».

29 студзеня паведамілі, што Аляксандр Мазырка загінуў. У амбасадзе Рэспублікі Беларусь на Кубе сябрам і родным сказалі, што слонімскі спартовец падарожнічаў з нейкім кубінцам, які і падазраецца ў забойстве беларуса.

Аляксандра Мазырку забілі 21-22 студзеня ўначы, калі той спаў. Невядомы ўдарыў спартоўца каменем па галаве. Магчыма, гэта здарылася з-за рэчаў, якія былі ў Мазыркі: мабільны тэлефон, фотаапарат і вопратка. Варта нагадаць, што на Кубе толькі нядаўна з'явілася мабільная сувязь, і тэлефоны там вельмі дарагія.

Аляксандр Мазырка быў забіты ва ўзросце 31 года. Ён нарадзіўся ў Зэльве, скончыў мясцовую школу. Спартоўца пахавалі 26 лютага на Зэльвенскіх могілках. Цела Аляксандра Мазыркі вельмі доўга дастаўлялі ў Менск.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках