16 лiстапада 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску загарэлася «маршрутка» (Фота)

6

Маршрутнае таксі загарэлася пасля высадкі пасажыраў на канцавым прыпынку на вуліцы Сярова.

Як паведамляе TUT.by, узгаранне маршрутнага таксі адбылося 8 сакавіка ў 15.00 на д/c Сярова. Як сведчаць відавочцы, пасля высадкі пасажыраў на канцавым прыпынку з-пад капота маршруткі пайшоў дым. Кіроўца адкрыў капот, каб праверыць, што адбылося. Як раз у гэты момант з-пад капота вырвалася полымя.

Кіроўца паспеў адбегчы ў бок, калі пярэднюю частку «Газэлі» ахапіў агонь. Неўзабаве прыехалі 2 пажарныя машыны, і ўзгаранне было аператыўна ліквідавана. Здарэнне абышлося без пацярпелых.

«Узгаранне адбылося, калі аўтамабіль знаходзіўся на дыспетчарскай станцыі на Сярова. Ні кіроўцы, ні пасажыраў у момант узгарання ў маршрутным таксі не было - кіроўца выйшаў літаральна на 5 хвілін, калі адбылося кароткае замыканне і аўтамабіль загарэўся, - распавёў прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік. - Папярэдняя прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Пацярпелых няма. Пажар патушылі за 10 хвілін».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках