29 снежня 2024, Нядзеля, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FOXNews: Чавес абяцае беларускаму дыктатару нафту ў абмен на зброю

35
FOXNews: Чавес абяцае беларускаму дыктатару нафту ў абмен на зброю

Аляксандр Лукашэнка паставіць Уга Чавесу найноўшыя супрацьпаветраныя радары, перадае амерыканскі тэлеканал «FOXNews».

З 1992 года, калі Амэрыка спыніла пастаўкі зброі і запасных частак Венесуэле, Чавес збіраў сваю ваенную машыну, аснаджаючы яе зброяй з Расеі і іншых краінаў, выключаючы заходнія. На мінулым тыдні, заключыўшы з апошнім дыктатарам Еўропы Аляксандрам Лукашэнкам пагадненне, якое прадугледжвае абмен нафты на зброю, Чавес змог дадаць ключавы элемент да свайго арсеналу, які расце: найноўшыя супрацьпаветраныя радары, паведамляе «FOXNews».

Да гэтага часу большасць экспертаў сцвярджалі, што пагадненне з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам само па сабе не зменіць балансу сілаў у рэгіёне, але цяпер яны прызнаюць, што яно прывядзе да ўзмацнення вайсковай магутнасці Чавеса. Больш за тое, яны сцвярджаюць, што пагадненне замацоўвае саюз двух нягоднікаў з розных кантынентаў і пашырае прастору для манеўраў у стасунках з суседнімі дамінуючымі дзяржавамі, адзначае «FOXNews».

Для Чавеса гэта будуць Злучаныя Штаты, якія засцераглі сябе ад венесуэльскай нафты. Для Лукашэнкі - Расея, якая трымае яго на кароткім ланцужку, дзякуючы пастаўках энергетычных рэсурсаў.

Новая радарныя сістэма Чавеса, якая называецца ракетная абарончая сістэма М-1, у адпаведнасці з заяўленай тактыка-тэхнічнай характарыстыкай, можа засякаць самалёты і крылатыя ракеты ва ўмовах інтэнсіўнага радыёэлектроннага глушэння.

«Гэта трэба прызнаць», - кажа дырэктар сайта Global Security.org Джон Пайк, які сцвярджае, што ваенная сіла з'яўляецца падмуркам улады і легітымнасці Чавеса.

«Для яго моцная армія значыць моцная краіна, і тое, што добра для арміі, добра для краіны, нават калі яго дзеянні часам выглядаюць бессэнсоўнымі. Часам ён дзейнічае ірацыянальны толькі дзеля таго, каб прыцягнуць ўвагу», - кажа Пайк.

Але ваенны аналітык Ганна Гілмар лічыць, што пагадненне было заключанае не толькі для таго, каб умацаваць армію Чавеса, але і для таго каб змацаваць стасункі з Беларуссю - гэта частка стратэгіі Венесуэлы па пашырэнні кантактаў з краінамі па-за межамі амерыканскіх кантынентаў. «Новы рынак збыту нафты крыху ажывіць рынак пасля застою, выкліканага спыненнем амерыканскіх закупак», - кажа яна.

Гэтае пагадненне таксама з'яўляецца дапамогай абедзвюм краінам падчас эканамічнай рэцэсіі, кажа Ганна Гілмар. «Венесуэла, у якой не засталося валютных рэзерваў, атрымлівае магчымасць набыць радар за нафту замест цвёрдай валюты, а Беларусь атрымлівае 80.000 барэляў нафты ў месяц без неабходнасці скрэсці па засеках свайго валютнага фонду».

На пытанне, ці не пацягне цяжкасцяў для Чавеса валоданне мноствам відаў зброі з розных крыніцаў, Гілмар адказала: «Гэтае пагадненне дапаўняе ваеннае абсталяванне, здабытае да гэтага часу, і ўмацоўвае яго арсенал».

У Венесуэле бум зброевых закупак. Толькі што яна заключыла пагадненне з расейскімі экспарцёрамі зброі на набыццё танкаў, а нядаўна набыла невялікую флатылію самалётаў у Кітаі нібыта для барацьбы з наркагандлем.

Што датычыць Беларусі, дык гэтае пагадненне вельмі выгаднае Лукашэнку. Пачынаючы з 2007 года, калі Расея спыніла субсідаванне Беларусі з дапамогай энергетычных паставак, гэтая краіна-ізгой знаходзіцца ў пошуку саюзнікаў. Як і Венесуэла, Беларусь далучаецца да хеўры краінаў-ізгояў, у якую ўваходзіць і Іран, каб ажывіць сваю эканоміку і знайсці нішу ў міжнароднай сістэме, адзначае «FOXNews».

Самы істотны выйгрыш Лукашэнкі ў тым, кажа лонданскі аналітык выдання Jane’s Defense Мэццю Клементс, што ён зможа аслабіць пагрозу для сваёй магчымасці забяспечваць спрыяльныя ўмовы жыцця ў Беларусі дзякуючы шчодрым уліванням.

«Без гэтых уліванняў знаходжанне Лукашэнкі пры ўладзе станецца пад пагрозай», - кажа Клементс. «Аднак гэтае пагадненне аслабіць ціск, але не вырашыць усіх праблемаў».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках