29 снежня 2024, Нядзеля, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар «Савушкіна прадукта» уключыў адміністрацыйны рэсурс

10

У Берасці па Партызанскай выбарчай акрузе № 8 апанентам сябра Партыі БНФ выступае генеральны дырэктар ААТ «Савушкін прадукт» Аляксандр Саўчыц.

Падчас агітацыйнай кампаніі кандыдаты маюць права сустракацца з выбаршчыкамі ў месцах, вызначаных для гэтага акруговай выбарчай камісіяй. Сярод такіх месцаў, як паведаміла газета «Зара» (13.03.2010), названы і інтэрнат ААТ «Савушкін прадукт», а таксама інтэрнат камбіната будаўнічых матэрыялаў, сярэдняя школа № 31 і сярэдняя школа № 10 горада Берасця, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Актывіст Партыі БНФ Уладзімір Вялічкін звярнуўся да дырэктара інтэрната ААТ «Савушкін прадукт» Яўгена Мушынскага з просьбай аб прадастаўленні памяшкання ў інтэрнаце для сустрэчы з выбаршчыкамі, але атрымаў адмоўны адказ. Дырэктар інтэрната сказаў: «У мяне свабодных памяшканняў няма».

Кандыдат ад Партыі БНФ плануе накіраваць афіцыйны ліст аб прадастаўленні яму памяшкання для сустрэчы з выбаршчыкамі ў інтэрнаце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках