15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова можа ўступіць у НАТА

2

Малдова можа ўступіць у НАТА, калі гэта будзе неабходна для прыняцця яе ў Еўразвяз.

Пра гэта в.а. прэзідэнта краіны Міхай Гімпу заявіў у аўторак у інтэрв'ю румынскаму выданню Adevarul.

Раней ён заяўляў, што ўлады Малдовы нават не разглядаюць магчымасці далучэння да альянсу. Аднак «колькасць прыхільнікаў НАТА ў Малдове расце», цытуе малдаўскага лідэра NEWSru.com.

Па словах Гімпу, сёння далучыцца да Паўночнаатлантычнага альянсу гатовыя да 30% малдаўскіх грамадзянаў. На пытанне, ці адмовіцца Малдова ад свайго нейтральнага статусу ў выпадку далучэння да Еўрапейскага звяза, Гімпу адказаў, што калі умовай такога далучэння стане ўступленне рэспублікі ў альянс, дык грамадзяне краіны прагаласуюць і за НАТА. «Людзей не цікавіць - праз НАТА ці не. Калі гэта перашкода, дык яе неабходна прыбраць», - заявіў в.а. прэзідэнта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках