14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат заспеў ўчастковую камісію за распіццём гарэлкі

10

Гэта адбылося пры абыходзе выбарчых участковых камісіяў, якія размешчаныя на Заводскай акрузе ў Магілёве.

Кандыдат у дэпутаты Аляксей Паўлоўскі заспеў членаў участковай камісіі № 53 Заводскай выбарчай акругі № 3 па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў за распіваццём спіртных напояў.

У інтэрв'ю сайту кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Паўлоўскі распавёў: «Калі я ўвайшоў у будынак дзіцячай юнацкай школы алімпійскага рэзерву, дзе размешчаная ўчастковая выбарчая камісія № 53, дык вахцёрка мяне не прапусціла, сказала пачакаць, а сама хуценька пайшла ў памяшканне камісіі . Я ціхенька пайшоў за ёй, каб даведацца, чаму яна сябе так паводзіць. Калі я ўвайшоў у памяшканне участковай выбарчай камісіі, дык там нікога не было. На стале была раскладзеная закуска, стаяла недапітая гарэлка. Вахцёрка паспела папярэдзіць членаў камісіі пра мой прыход, і тыя аператыўна вымушаныя былі пакінуць памяшканне праз другія дзверы».

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што на мінулых парламенцкіх выбарах ён таксама заспеў гэтую камісію за распіццём спіртных напояў. «Тады я выклікаў супрацоўнікаў пракуратуры, каб яны зафіксавалі гэты факт, але ў судзе было немагчыма гэта даказаць, і ў выніку яны засталіся беспакаранымі. Гэтым разам я не стаў гэтага рабіць, бо проста не было фотаапарата, каб сфатаграфаваць тое, што адбывалася ў памяшканні ўчастковай выбарчай камісіі».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках