28 снежня 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар вырашыў шантажаваць свет высокаўзбагачаным уранам

67

Лукашэнка нагадаў, што Беларусь валодае высокаўзбагачаным уранам.

«Я не буду хаваць: у нас застаўся высокаўзбагачаны ўран - сотні кілаграмаў фактычна ўжо зброевага і менш узбагачанага», - заявіў Лукашэнка ў сераду, падчас працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласць, перадае «Інтэрфакс».

«Мне некаторыя кажуць: вывозіць гэты ўран. Хочаце ў Амерыку, мы вам заплацім, хочаце ў Расею. Я кажу: па-першае, чаму вы нам дыктуеце, бо гэта наш тавар. Мы яго трымаем пад кантролем МАГАТЭ», - заявіў ён.

Акрамя таго, паводле яго слоў, «мы не збіраемся рабіць брудныя бомбы і не збіраемся камусьці прадаваць. Мы ў даследчых мэтах выкарыстоўваем гэты ўран».

«Мяне зараз прыпёрлі да сценкі, нож да горла:«аддай»! Я кажу: ужо аддаў ядзерную зброю. А што мы ад гэтага маем? Таму дыктаваць нікому не дазволена. Давайце сядаць за стол перамоваў і будзем вырашаць, што рабіць з гэтай вялікай колькасцю ўзбагачанага ўрану», - сказаў Лукашэнка. «Мы - не бананавая рэспубліка і можам захоўваць, як ужо гадоў 20 гэта робім, гэты ядзерны матэрыял», - адзначыў беларускі кіраўнік.

«Мне кажуць: ну раз ты супраць аддаць гэты ўран, мы цябе не запросім на саміт (на саміт па ядзернай бяспецы ў Вашынгтоне -«ІФ»). Кажу: дзякуй, я і не збіраўся ехаць на гэты саміт», - падкрэсліў беларускі кіраўнік. Пры гэтым ён спытаў: «Чаму, калі Ізраілю было не выгадна, што яму зададуць нейкія пытанні па ядзернай зброі, то ён памахаў ім рукой. Да спаткання, не патрэбны мне ваш саміт. Прыкладна так і я даў адказаў», - заявіў А. Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «гэты факт (няўдзел Беларусі ў саміце) сведчыць пра тое, што ні амерыканцам, ні ў цэлым Захаду, давяраць нельга». «Яны (на Захадзе - ІФ) вось ухапіліся за нейкае пытанне, дамагліся свайго і кінулі. Так было і з ядзернай зброяй», - сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што «вывад Беларуссю ядзернай зброі на тых умовах, як гэта было здзейснена нашымі нацыяналістамі, гэта была найжорсткая памылка». «Мне яшчэ давялося падпісваць гэтую дамову, бо дзявацца было няма куды - ціснулі і Расея, і амерыканцы», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «калі б у нас была ядзерная зброя, то з намі размаўлялі б па-іншаму». «Гэта найвялікшы здабытак, гэта дарагі тавар, які мы павінны былі прыстойна прадаць», - заявіў беларускі кіраўнік. Тады, паводле яго слоў, «нам гарантавалі б бяспеку, што мы будзем пад дахам гэтых ядзерных дзяржаў. Зараз нам гэтай бяспекі не гарантуюць».

«Мы будзем размаўляць толькі салідна, як партнёры, як бы нас не ціснула Амерыка, а з другога боку - Расея. Што тычыцца ядзернай бяспекі, то мы вельмі надзейныя і адказныя партнёры для любой краіны. Мы гэта і надалей будзем выконваць», - адзначыў Лукашэнка.

Ён нагадаў пра выпадкі, калі з ядзерных аб'ектаў шэрагу буйных дзяржаў знікалі ядзерныя матэрыялы, «у нас гэтага не было і не будзе, таму што мы - сур'ёзныя і адказныя людзі». «Мы хабару не бярэм і не збіраемся нікому прадаваць нават за вялікія грошы гэты матэрыял», - падкрэсліў беларускі правіцель.

Вяртаючыся да таго, што Беларусь не запрасілі на саміт у Вашынгтон, Лукашэнка заявіў, што гэта «проста бязглуздасць і тупая інэрцыя». Пры гэтым ён дадаў, што «калі б Расея сапраўды была надзейным сябрам, калі б Расея і Казахстан, і іншыя дзяржавы СНД, якія на гэтым саміце прысутнічалі, былі б надзейнымі сябрамі, то яны паставілі б пытанне: Беларусь - гэта наша і яна павінна там быць. І нікуды б амерыканцы не падзеліся». Таму, паводле слоў прэзідэнта, «напэўна, не моцна мы патрэбныя Расеі. Кожны хоча быць манапалістам у нейкай сферы».

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў: «Мы гэта перажывем. Я, напрыклад, спакойна перажыву. Мне прыемней на беразе Прыпяці весці з вамі гутарку, чым сядзець і парыцца ў Вашынгтоне».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках