14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не паедзе на пахаванне Леха Качыньскага

27

Беларускія ўлады ігнаруюць трагедыю і не спяшаюцца абвяшчаць жалобу ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам.

Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Польшчу на пахаванне прэзідэнта краіны Леха Качыньскага, якое пройдзе ў нядзелю, 18 красавіка. Афіцыйную дэлегацыю Менска будзе прадстаўляць старшыня «савета рэспублікі» Барыс Батура.

Таксама вышэйшае беларускае кіраўніцтва пакуль не прыняла рашэння, ці абвяшчаць у Беларусі жалобу па загінулай у авіякатастрофе пад Смаленскам польскай дэлегацыі, што накіроўвалася ў Катынь, на чале якой знаходзіўся прэзідэнт Польшчы разам з жонкай, паведамляе «Наша Ніва».

Пахаванне Леха і Марыі Качыньскіх адбудзецца ў каталіцкім Саборы пры Вавельском замку ў Кракаве. Жаданне прысутнічаць на жалобнай цырымоніі ўжо выказалі прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ і шэраг іншых кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў.

Нагадаем, што 14 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў катастрофе ТУ-154 вінаваты сам Качыньскі.

«Зразумела, хто нясе за гэта адказнасць. Вінаваты, не вінаваты: ты першы чалавек і ты нясеш за гэта адказнасць. Таму казаць, што вінаватыя пілоты, што яны прынялі рашэнне, няправільна. Так не бывае, стоадсоткава не бывае», - заявіў Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках