14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці ляціць зрынуты Бакіеў у Менск?

37

Расейскія СМІ даюць супрацьлеглую інфармацыю. Раней Бакіеў заяўляў, што яму даваў прытулак асабіста Лукашэнка.

Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў у суботу раніцай вылецеў на самалёце з Тараза (адміністрацыйны цэнтр Жамбылскай вобласці Казахстана) у Беларусь, паведаміла агенцтву «Интерфакс-Казахстан» інфармаваная крыніца.

«Бакіеў, паводле нашай інфармацыі, ужо вылецеў з Тараза і накіроўваецца ў Менск. Прыкладна праз гадзіну яго чакаюць у сталіцы Беларусі», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Як паведамлялася, увечары ў чацвер Бакіеў прыбыў з Кыргызстана ў казахстанскі горад Тараз, дзе абвясціў аб складанні з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Увечары ў пятніцу дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Казахстана «Казінфарм» размясціла на сваім сайце копію рукапіснай заявы Бакіева аб адстаўцы з пасады прэзідэнта Кыргызстана.

«У гэтыя трагічныя для кіргізскага народа дні, усведамляючы ўсю адказнасць за будучыню кіргізскага народа, захаванне цэласнасці дзяржавы, кіргіскай дзяржаўнасці, у адпаведнасці з артыкулам 50 Канстытуцыі Кіргіскай Рэспублікі я падаю ў адстаўку», - кажацца ў заяве за подпісам Бакіева, датаванай 16 красавіка.

У той жа час, як паведамляе РІА «Новости», адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі не валодае інфармацыяй пра вылет Бакіева з Казахстана ў Менск. Пра гэта паведаміла агенцтву крыніца ў адміністрацыі беларускага прэзідэнта.

«Пакуль мы не маем ніякай інфармацыі, нам нічога невядома», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Крыніца РИА «Новости» у Астане таксама заявіла, што Бакіеў не вылятае з Казахстана ў Менск.

У Кыргызстане 6 красавіка пачаліся масавыя хваляванні, якія ахапілі на наступны дзень амаль ўсю краіну. Ахвярамі сутыкненняў прыхільнікаў апазіцыі з сіламі правапарадку сталі 82 чалавекі, больш за 1,5 тысячы атрымалі раненні. Прэзідэнт Курманбек Бакіеў, які прыйшоў да ўлады пасля «цюльпанавай рэвалюцыі» 2005 года, пакінуў Бішкек, а апазыцыя сфармавала часовы ўрад. На думку новых уладаў, яны, як і зрынуты лідэр краіны, павінны паўстаць перад судом і адказаць, у прыватнасці, за расстрэл дэманстрантаў у Бішкеку 7 красавіка.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках