14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт, які ўцёк, скраў 200 мільёнаў даляраў

17

Часовы ўрад Кыргызтана заклікае заблакаваць сродкі, выведзеныя за мяжу атачэннем Курманбека Бакіева.

Як паведамляе Lenta.ru, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка часовага ўрада Кыргызтана Тэмір Сарыеў.

Па словах Сарыева, 7-8 красавіка, калі ў Кыргызтане пачаліся беспарадкі, якія скончыліся зменай улады, праз шэсць камерцыйных банкаў было выведзена каля 200 мільёнаў даляраў. Сарыеў сцвярджае, што «падкантрольныя Бакіеву людзі» могуць выкарыстоўваць гэтыя грошы для падрыхтоўкі тэрактаў з мэтай дэстабілізацыі становішча ў рэспубліцы.

Раней у часовым урадзе Кыргызтана заявілі, што грошы былі пералічаныя ў адзін з амерыканскіх банкаў. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы Сарыева з памочнікам дзяржсакратара ЗША па Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі Робертам Блэйкам.

Тым часам іншы намеснік кіраўніка часовага ўрада Амурбек Тэкебаеў распавёў пра падрыхтоўку рэферэндуму па новай канстытуцыі Кыргызтана. Тэкебаеў прапанаваў вынесці на рэферэндуме пытанне аб безальтэрнатыўным абранні Розы Атунбаевай на пасаду выканаўцы абавязкаў прэзідэнта. Рэферэндум плануецца правесці ў ліпені, прэзідэнцкія і парламенцкія выбары - у кастрычніку 2010 года.

15 красавіка часовы ўрад Кыргызтана абвясціў, што Курманбек Бакіеў падаў у адстаўку. Ліст з такой заявай быў атрыманы па факсе. Аднак брат зрынутага прэзідэнта Ахмад Бакіеў пазней абверг паведамленні пра адстаўку, назваўшы факс фальшыўкай.

Месцазнаходжанне Курманбека Бакіева застаецца невядомым. 15 красавіка ён пакінуў Кыргызтан пад аховай расейскіх вайскоўцаў і прыляцеў у Казахстан. Па некаторых звестках, зрынуты прэзідэнт знаходзіцца ў Алма-Аце, аднак іншыя крыніцы абвяргаюць гэту інфармацыю. У прыватнасці, выказваецца версія, што Бакіеў у ноч на 18 красавіка адправіўся ў Дубай. Раней паведамлялася, што ён можа знаходзіцца ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні, што гатовы сустрэць зрынутага прэзідэнта «як самага дарагога госця».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках