14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былыя суседзі Ломаця заклікаюць байкатаваць «выбары» (Фота)

14

Жыхары дома № 1 па вуліцы 14-ці Партызанаў у Слуцку заклікаюць выбаршчыкаў сваёй акругі байкатаваць «выбары» ў мясцовы савет дэпутатаў і расклейваюць улёткі.

Блогер baradzied сцвярджае, што ў гэтым доме ў 90-ыя гады жыў цяперашні кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць, які ўзначальваў у той час Слуцкі райвыканкам.

— Ужо сем гадоў мы просім ЖКГ, домаўпраўленне і выканкам адрамантаваць вентыляцыю, вадаправод падачы гарачай вады. Вырашэння гэтых пытанняў няма, — так тлумачаць аўтары ўлёткі сваё рашэнне не хадзіць на выбары.

Блогер знайшоў такую ўлётку на пад'ездзе свайго дома. У гутарцы з карэспандэнтам газеты «Салідарнасць» ён распавёў перадгісторыю:

— Да мяне падышоў мужычок гадоў шасцідзесяці з нейкімі ўлёткамі і пытае: «А як вы да хуткіх «выбараў» у мясцовыя саветы ставіцеся?». Ну, думаю, агітатар, цяпер будзе за свайго кандыдата «спрагаць», вось і ўлёткі для гэтага прыцягнуў, ляпіць на стэнд збіраецца... «Ніяк, — кажу, — я наогул «выбары» байкатаваць збіраюся...». І тут мужычок заяўляе: «Правільна, не трэба хадзіць на гэтыя «выбары», мы вось улёткі такія і лепім…».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках