29 снежня 2024, Нядзеля, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бішкеку пратэстуюць супраць прыезду Бакіева ў Беларусь (Фота)

13
У Бішкеку пратэстуюць супраць прыезду Бакіева ў Беларусь (Фота)

У сталіцы Кыргызстана 19 красавіка адбыўся пікет каля амбасады Беларусі ў сувязі з заявамі беларускага кіраўніка.

Грамадскі рух «Сёмага красавіка» просіць Аляксандра Лукашэнка не прымаць на сваёй тэрыторыі экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Свае патрабаванні прадстаўнікі руху агучылі 19 красавіка на пікеце каля будынку амбасады Беларусі ў Бішкеку, паведамляе АКИpress.

Па словах аднаго з удзельнікаў акцыі Ондуруша Токтонасырава, удзельнікі пікету просяць Лукашэнку «не ўмешвацца ў справы чужой дзяржавы» і не прымаць Бакіева.

Гэтую просьбу лідары аб'яднання агучылі на прыёме ў амбасадара Беларусі Віктара Дзенісенка, які запэўніў іх у тым, што на дадзены момант Бакіеў не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Удзельнікі руху просяць прэзідэнтаў Казахстана, Украіны і іншых краін не прымаць Бакіева. Яны маюць намер правесці пікет таксама і перад будынкам амбасады Казахстана.

Нагадаем, што 18 красавіка беларускі кіраўнік заявіў, што зрынуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў застаецца для яго «законна абраным прэзідэнтам».

Па яго словах, у цяперашні час Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Казахстане. Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што будзе рады бачыць былога прэзідэнта Кырзыстана ў Беларусі.

«Калі Курманбек Бакіеў пачуе мяне і пажадае прыляцець да нас хоць сёння, хоць заўтра, хаваць мы яго ў Беларусі не будзем, ён будзе тут як самы дарагі на сённяшні дзень госць, як мой калега, як прэзідэнт Кыргызстана», - сказаў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках