15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін таксама вырашыў наведаць Чавеса

24

Прэм’ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін пайшоў па слядах Лукашэнкі і адправіўся 2 красавіка з візітам у Венесуэлу.

У Каракасе Уладзімір Пуцін правядзе перамовы з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам, падпіша шэраг двухбаковых дакументаў, а таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам, які спецыяльна для гэтага прыбудзе ў сталіцу Венесуэлы, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Як паведамляе NEWSru.com, падчас першага візіту кіраўніка расейскага ўрада ў Венесуэлу будзе падпісана важнае пагадненне аб стварэнні нафтавага СП дзвюх краін.

Нагадаем, што два тыдні таму сваю паездку ў Каракас здзейсніў Аляксандр Лукашэнка. У Венесуэле беларускі кіраўнік таксама вырашаў «нафтавае» пытанне.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках