25 снежня 2024, Серада, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз змякчыў візавыя правілы для замежнікаў

Еўрапейскі звяз зрабіў выключэнне з шэнгенскіх візавых правілаў для пасажыраў з трэціх краінаў, якія затрымаліся ў аэрапортах Еўразвяза ў сувязі воблакам вулканічнага попелу.

З адпаведнай заявай выступіла напярэдадні еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Сесілія Мальстрэм. Паводле яе словаў, Еўразвяз не будзе расцэньваць замежнікаў, якія не могуць вярнуцца на радзіму з-за вывяржэння вулкана, як тых, хто незаконна апынуўся на тэрыторыі ЕЗ, і ад іх не будуць патрабаваць працягнення візы, перадае «Корреспондент.net».

«Мы запэўніваем таксама тых, хто ляціць транзітам праз тэрыторыю ЕЗ, што праявім максімальную гнуткасць і дапаможам вярнуцца на радзіму», - дадала яна.

Згодна з камюніке, якое было распаўсюджанае ў Брусэлі ў панядзелак, 19 красавіка, Еўрапейская камісія рэкамендавала краінам Звяза зрабіць выключэнне для некаторых катэгорыяў замежнікаў.

Па-першае, трымальнікі кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў з тэрмінам да 15 красавіка могуць затрымацца ў Шэнгенскай прасторы да нармалізацыі паветраных зносінаў без працягнення візы. Ім штамп у пашпарт пры выездзе будзе пастаўлены без уліку пратэрмінаванасці візы.

Па-другое, замежнікам, якія вымушана апынулася ў Шэнгенскай зоне (якія жадаюць вярнуцца ў сваю краіну наземным транспартам з-за немагчымасці скарыстацца самалётам, а таксама тым, хто ляцеў транзітам праз аэрапорты, але вымушаны пасяліцца ў гатэлі), Еўракамісія рэкамендуе выдаваць бясплатныя візы без медыцынскай страхоўкі.

Нагадаем, напярэдадні міністры транспарту 27 краінаў ЕЗ дамовіліся паступова аднавіць паветраныя зносіны ў Еўропе, пачынаючы з аўторка, 20 красавіка.

Раней брытанская метэаралагічная служба заявіла, што вывяржэнне вулкана Эйяф'ялаекюль у Ісландыі, з-за якога былі амаль паралізаваныя авіязносіны ў Еўропе, практычна спынілася. Разам з тым, метэаролагі канстатавалі, што воблака попелу застаецца ў паветры над большай часткай тэрыторыі Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках