29 снежня 2024, Нядзеля, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка: «Я прыйшоў у суд са сцягам, каб паказаць - нас не зламаць» (Фота)

73
Сяргей Каваленка: «Я прыйшоў у суд са сцягам, каб паказаць - нас не зламаць» (Фота)

Віцебскі актывіст, над якім сёння павінны быў распачацца суд, разгарнуў на працэсе бел-чырвона-белы сцяг.

Як паведамляе «Радыё Свабода» , дзяжурныя міліцыянты выхапілі сцяг з рук Сяргея Каваленкі і кінулі яго на падлогу. Прысутныя праваабаронцы і дэмакратычныя актывісты пачалі скандаваць «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!».

Міліцыянты выклікалі нарад АМАПу. Сяргея Каваленку арыштавалі і павезлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска. Як паведаміў сайту charter97.org сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, які прысутнічае на судзе, апазіцыянера збіраюцца судзіць па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - «арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

Суд па крымінальнай справе Сяргея Каваленкі перанесены на 12 траўня.

«Я прыйшоў на суд са сцягам, таму што хацеў падняць дух людзей, якія мне спачуваюць, паказаць, што мы не зламаліся, што я нікога не баюся. Не прызнаю рэферэндум па адмене нашага нацыянальнага сцяга. Лічу гэта парушэннем нашага заканадаўства. Гэта палітычная справа. Гэта не злачынства, гэта палітыка», - паспеў сказаць па тэлефоне пасля затрымання сайту chartеr97.org Сяргей Каваленка.

Неўзабаве пасля арышту Каваленкі ў Віцебску былі арыштаваныя таксама чатыры актывісты апазіцыі, сярод якіх Павал Севярынец і журналіст «Белсата» Уладзімір Старавераў. Пра гэта Павал Севярынец паспеў паведаміць сайту chartеr97.org. Па словах палітыка, актывісты былі затрыманыя за з'яўленне бел-чырвона-белага сцяга на будынку міліцыі Кастрычніцкага раёна Віцебска.

У РАЎСе на Каваленку складзены пратакол па артыкуле КаАП «арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Чакаецца, што судзіць па гэтым артыкуле яго будуць заўтра, у 9.00. Пакуль жа Каваленка і ўсе затрыманыя з ім апазіцыянеры вызваленыя.

Віцебскі сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ 7 студзеня 2010 вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы горада. За гэта яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве, а таксама ў тым, што ён нібыта аказваў супраціў міліцыянтам падчас затрымання.

Па двух крымінальных артыкулах Каваленка пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках