15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд па справе Аўтуховіча будзе вынесены 6 траўня

2

У сваім апошнім слове ў Вярхоўным судзе ваўкавыскія прадпрымальнікі сваёй віны не прызналі.

Падпалкоўнік міліцыі Казлоў папрасіў прабачэння ў Аўтуховіча і Асіпенкі за дзеянні сваіх былых калегаў.

Як паведаміў «Салідарнасці» старшыня Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, на паседжанні Вярхоўнага суда 20 красавіка першым з чатырох абвінавачваных апошняе слова прамовіў Мікалай Аўтуховіч, апошнім – Аляксандр Ларын.

Прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ў дачыненні да намміністра па падатках і зборах і экс-старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, а таксама ў падпале дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС, сваёй віны не прызналі. Яны заявілі, што крымінальныя справы сфабрыкаваныя і з'яўляюцца пераследам за спробу барацьбы з карупцыяй у Гарадзенскай вобласці.

Падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў, які абвінавачваецца ў тым, што ведаў пра планы падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту, але не прыняў мераў па яго прадухіленні, папрасіў прабачэння ў Аўтуховіча і Асіпенкі за дзеянні сваіх былых калегаў. Ён канкрэтна назваў артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія парушылі следчыя.

Выступ Аляксандра Ларына, якія даў паказанні супраць Аўтуховіча і Асіпенкі, па словах Вячаслава Сіўчыка, звязанасцю і логікай не адрозніваўся.

Рашэнне па крымінальных справах Вярхоўны суд вынесе 6 траўня.

Нагадаем, пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прысудзіць Аўтуховіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Асіпенку і Ларына – да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Міхаіла Казлова ён запрасіў тры гады калоніі агульнага рэжыму без права займаць кіраўнічыя пасады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках