29 снежня 2024, Нядзеля, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з Бакіевым саджалі, нягледзячы на воблака вулканічнага попелу

9

Кіраўнік Службы бяспекі беларускага кіраўніка Андрэй Уцюрын пацвердзіў, што яго супрацоўнікі даставілі Бакіева і яго сям'ю ў Менск.

Каментуючы гэтую падзею «Интерфаксу», ён заявіў, што не бачыць у ёй нічога асаблівага.

«Мы проста выканалі загад прэзідэнта. Сёння прэзідэнт Кыргызтана Бакіеў разам з сям'ёй знаходзіцца ў Менску пад аховай беларускай дзяржавы», - заявіў Уцюрын.

Кіраўнік ведамства падзякаваў таксама беларускім пілотам за тое, што яны паспяхова пасадзілі самалёт у гэткіх складаных метэаралагічных умовах. «Што датычыць пералёту, дык трэба сказаць асаблівы дзякуй нашым авіятарам за тое, што яны змаглі пасадзіць самалёт у гэтых складаных метэаўмовах, калі аэрапорт быў практычна зачынены ў сувязі з вулканічным воблакам, якое накрыла тэрыторыю Беларусі», - сказаў кіраўнік Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі.

Нагадаем, што, адказваючы 20 красавіка на пытанні «дэпутатаў» у «нацыянальным сходзе» Аляксандр Лукашэнка сказаў, што з панядзелка ў Беларусі знаходзіцца зрынуты прэзідэнт Кыргызтана Курманбек Бакіеў з сям'ёй.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках